Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Марыя Дружба і Аляксандра Лаеўская



Песні – суправаджалі нас ад хрэсьбін да паховін. Абрадавыя, рэлігійныя ці проста народныя песні былі калісьці адметнасцю вясковага жыцця. У бліжэйшай перадачы “З Падляшша родам” Анна Шайкоўская сустрэнецца з Марыяй Дружбай і Аляксандрай Лаеўскай – жынчынамі, якія ў вёсцы Крывятычы на Бельшчыне, выконваюць рэлігійныя і пахавальныя песні.

Спевы па нябожчыках – традыцыйная частка пахавальнага абраду, якая яшчэ захавалася ў правінцыі, але паціху знікае. Зараз у Крывятычах, на жаль, толькі мы выконваем такія песні, – кажуць гераіні перадачы:

На сустрэчц з Марыяй Дружбай і Аляксандрай Лаеўскай – апошнімі выканаўцамі рэлігійных і пахавальных песняў з вёскі  Крывятычы на Бельшсыне, запраашем ужо ў бліжэйшую нядзелю ў перадачы “ З Падляшша родам”. Пачатак а 12.05 паводле польскага часу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]