Анонс перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”
Можна жыць на правінцыі, а рабіць шмат дзеля развіцця мясцовай культуры, прыцягваць да актыўнасці іншых людзей. Такім чалавекам ёсць Міраслава Семянюк-Мораўская з Дубіч Царкоўных на Гайнаўшчыне – герой бліжэйшай перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.
Як яна кажа: “Я звычайная жанчына”. Аднак насамрэч гэта вулкан энергіі, са шматлікімі ідэямі. Яна штодзень працуе ў мясцовай бібліятэцы.
– Яшчэ да нядаўна ўсе думалі, што бібліятэкар толькі сядзіць за пісьмовым сталом і выдае кніжкі ды і сам яшчэ начытваецца кніжак і газет. Гэта няпраўда. Бібліятэкар сёння з’яўляецца не толькі арганізатарам, так бы мовіць інтэлектуальнага развіцця чалавека, але таксама і культурна-асветнага, але таксама і інфармацыйнага. Гэта патрабуе шмат працы ад нас.
На перадачу з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” запрашаем кожную нядзелю а 12.05 і 20.05 паводле польскага часу, у Беларусі на гадзіну пазней. Паўтор у наступную суботу а 17.05 перад Падляшскім канцэртам пажаданняў.
Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
