Анонс перадачы «З Падляшша родам» : Міраслаў Целушэцкі



Прадпрымальнік Міраслаў Целушэцкі, ў сваім часе адзін з найболей паспяховых імпартэраў штучных ўгнаенняў з Усходу, і ўласнік фірмы „Фарм Агро Плянта”, якая спыніла сваю дзейнасьць з-за, як аказалася, фальшывых абвінавачанняў пракуратуры ў Бельску Падляшскім.

Каб гэта даказаць Міраславу Целушэцкаму спатрэбілася 20 год. Найвышэйшы Суд ў Варшаве адхіліў абвінавачанні таго, што Міраслаў Целушэцкі дзейнічаў на шкоду сваей фірмы.

У чарговай перадачы ў сэрыі „з падляшша родам” Валя Лаеўская запрашае на сустрэчу з Міраславам целушэцкім ў Новае Бэрэзова. 

Болей пра жыццёвы шлях Мітраслава Целушэцкага слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў 12:05 і 20:05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя ў перадачы «З Падляшша родам».

Беларускае Радыё Рацыя