Анонс перадачы «З Падляшша родам»: «На шлюбным кіліме»



У чарговай перадачы з серыі «З Падляшша родам» Валя Лаеўская запрашае ў Ласінку, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павету. 14 траўня ў мясцовай царкве прайшла «Ноч музеяў» пад загалоўкам «На шлюбным кіліме». Экспанатамі сталі саматкныя ручнікі, кілімы, капы, дываны, плахты. Яшчэ ў палове мінулага стагоддзя без гэтых набораў не абыходзілася ні адна хата ў нашых вёсках.

Ініцыятаркай «Ночы музеяў» у царкве ў Ласінцы была Крыстына Ходак, для якой матэрыяльная спадчына продкаў не пусты гук:

Больш пра прэзентацыю ткацкага майстэрства Гайнаўшчыны у царкве ў Ласінцы слухайце ў бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і ў 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]