Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Валянцін Галушэўскі



27 траўня ў Польшчы адзначаецца дзень Мясцовага самакіравання. Было яно ўстаноўленае ў памяць першых свабодных і дэмакратычных выбараў у ІІІ Рэчы Паспалітай. Адбыліся яны 27 траўня 1990-га года. Свята мясцовага самакіравання было ўстаноўленае ў 2000 годзе ў 10-ю гадавіну згаданых падзей.

Героем бліжэйшай перадачы “ З Падляшша родам” будзе падляшскі самаўрадавец. Валянцін Галушэўскі родам з Парцава, на Бельшчыне звыш дзясятка гадоў займаецца грамадскай дзейнасцю на карысць сваёй вёскі і наогул Бельшчыны. Упершыню ў мясцовых выбарах удзельнічаў у 2006 годзе. Два тэрміны быў старшынём Рады гміны Бельск-Падляшскі, зараз ёсць старшынём рэвізійнай камісіі.

З ініцыятывы Валянціна Галушэўскага ў Парцаве стварылі добраахвотную каманду пажарных, заснавалі народны калектыў „Луна”. Як кажа Валянцін Галушэўскі, заўсёды яго цягнула, каб штосьці рабіць для іншых, а калі хочаш так ад сэрца, то ўсё і атрымліваецца:

-На пэўным этапе жыцця, я так сабе падумаў, што можа хопіць рабіць ўсё толькі для сябе. Бо чалавек, на жаль, так думае: жонка, дзеці…. І штось мне прыйшло ў галаву, каб нешта пачаць рабіць наогуль для нейкай грамадскасці, гэтай мясцовай. І ёсць хіба так, што калі чагосьці моцна хочаш, то яно і здзяйсняецца. Толькі трэба хацець так ад сэрца. І мяне ўгаварыў Мірэк Балло з Орлі, які сам ўжо дзейнічаў ў мясцовым самакіраванні, быў радным, што Бельская кааліцыя шукае кандыдатаў у гэтай мясцовасці. Ну, і калі я вырашаыў кандыдаваць у дэпутаты ( у гмінную раду), то трэба было перамагчы ў выбарах.

На сустрэчу з Валянцінам Галушэўскім Анна Шайкоўская запрашае сёння ў перадачы з серыі “ З Падляшша родам” а 12.05. паводле польскага часу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]