Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Віталь Акалот



Піша вершы, складае песні, верны слухач Беларускага Радыё Рацыя стане героем нядзельнай сустрэчы з серыі «З Падляшша родам».

Віталь Акалот – нараджэнец Астраўкоў, што ў Заблудаўскай гміне, ужо на пенсіі вырашыў вярнуцца з Беластоку на бацькаўшчыну ў Астраўкі, дзе вядзе маленькую гаспадарку: тут куры, гусі, індыкі, трусы і авечкі. Ёсць і любімыя коцікі ды сабака. Запрашаем завітаць да Віталя Акалота:

Пра Віталя Акалота родам з Астраўкоў і пра яго шматлікія таленты слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай з серыі «З Падляшша родам» у бліжэйшую нядзелю ў 12.05 і ў 20.05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя