Аншлаг на варшаўскім «Што? Дзе? Калі?»



Дзясяткі чалавек сабраліся ў польскай сталіцы, каб згуляць у знакамітую гульню “Што? Дзе? Калі?”.  Удзел у інтэлектуальным спаборніцтве ўзяла ажно 11 камандаў. Асноўная маса гульцоў – варшаўскія беларусы, але ёсць сярод іх нямала ўкраінцаў, азербайджанцаў, палякаў ды іншых, гаворыць суарганізатар мерапрыемства Аляксандр Лапко:

— У Варшаве не так шмат інтэлектуальных падзей, куды б маглі прыйсці як мясцовыя жыхары палякі, так і расейскамоўнае, украінскамоўнае, беларускамоўнае насельніцтва Варшавы. Шматлікія каманды інтэрнацыянальныя: ёсць і беларусы, і украінцы і азербайджанцы, палякі, туркмены, — таму мы пакуль зрабілі версію на расейскай мове, каб большасць магла разумець. Уваход вольны, кожны, хто хоча згуляць, можа прыйсці са сваёй камандай, можа далучыцца  да іншых.

Плануецца, што гульні будуць праходзіць кожныя два тыдні ў працоўні «Duży pokój», якая месціцца ў самым цэнтры горада. Больш дакладную інфармацыю можна знайсці на фэйсбуку ў суполцы “Што? Дзе? Калі?” ў Варшаве”.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдёфайле:

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара