У Беластоку адбылася антываенная акцыя (абноўлена)



Ля консульства Беларусі ў Польшчы ў Беластоку адбылася супольная беларуска-польска-ўкраінская акцыя супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Пра недапушчэнне вайны з Украінай выказаліся непасрэдныя ўдзельнікі акцыі:Думаю, што вайны не будзе, але беларускі суверэнітэт цяпер рэальна стаіць пад пагрозай.

Думаю, што пабаіцца Лукашэнка, таму што НАТА нашмат мацней, чым Расея

Мы супраць агрэсіі, супраць вайны ў любым выглядзе.

Пакуль што бачу толькі акупацыю Беларусі расейскімі войскамі.

Цяпер гэта не навіна тое, што зараз Расея пачне вайну. Яна яе ўжо пачала ў 2014 годзе.

Украінцы – гэта супер-людзі. Яны да беларусаў ставяцца з вялікім паразуменнем. І не хацелася б, каб у іх лілася кроў.

Удзельнікі мітынгу таксама распавялі, якім чынам прымуць удзел у беларускім рэферэндуме на тэрыторыі Польшчы:Справа ў тым, што я не магу, мне забаронена на тэрыторыю консульства. Я палітычны, у мяне міжнародная ахова.

Мне нельга на тэрыторыю консульства. Я спадзяюся, што не абмяжуецца двума крыжыкамі.

Я спадзяюся, што будзе як дзявятага, будзе хаця б спроба

Закрэслю абодва, дэманстратыўна. Яны ж цяпер забралі нават і фіранкі.

Крыжыкі пастаўлю, і ўсім рэкамендую гэта зрабіць.

Агулам на акцыі ля беларускага консульства ў Беластоку сабралася каля 40 чалавек. Наступная акцыя супраць рэферэндуму ў Беларусі запланаваная на 6-е лютага.

***

Мітынг завяршыўся запрашэннем на наступны мітынг супраць рэферэндуму ў Беларусі, які адбудзецца ля беларускага консульства ў Беластоку ў нядзелю 6-га лютага.

***

Агучана згадка пра відэа BYPOL, дзе ішла размова пра агента Лукашэнкі. Ці ёсць гарантыі затрымання такіх „дзеячоў” у Польшчы? Хто мусіць іх судзіць?

Надвор’е ў Беластоку да ночы псуецца, але ўдзельнікі акцыі працягваюць стаяць пад сцягамі трох краін, якія патрабуюць неўмяшальніцтва Расеі ва ўнутраныя справы незалежных краін.

***

Удзельнікі акцыі таксама адзначылі адмоўную ролю АДКБ, якая фактычна паглынае самастойныя дзяржавы пад здачу суверэнітэту і волі на карысць РФ.

Гучыць „Слава Украіне!”. Беларусы супраць таго, каб Украіна зведала любую навалу з беларускага боку.

***

Прысутны ўдзельнік з Польшчы спецыяльна апрануў на акцыю канфедэнатку, каб нагадаць пра тое, што беларусы, палякі і ўкраінцы – адзіны народ, які мусіць разам змагацца за свабоду.

***

Удзельнікі дзеляцца інфармацыяй з Беларусі. Расейская тэхніка ўражвае колькасцю і аб’ёмамі паліва. Выглядае на тое, што яны надоўга „завіталі” ў Беларусь.

***

Сабралася каля 30 чалавек. Людзі абураны сцягваннем расейскіх узброеных сілаў на тэрыторыю Беларусі. Адбыўся флэшмоб. Невядомы працягнуў ля удзельнікаў акцыі гусеніцы, зробленыя з бляшанак у знак расейскай пагрозы.

***

Ля консульства Беларусі ў Польшчы ў Беластоку беларуская дыяспара распачала акцыю супраць прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Паводле арганізатараў акцыі, такое размяшчэнне пагражае бяспецы Украіны, Польшчы, краін Балтыі, і можа быць часткай плана акупацыі Беларусі Расеяй. Да будынка консульства прыбываюць беларусы, якія жадаюць выказаць сваё пярэчанне дзеянням Расеі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

***

Беларуская дыяспара ладзіць антываенную акцыю. Яна пачнецца сёння, 29 студзеня, а 16.00 па адрасе Elektryczna, 9 (каля Генеральнага консульства Беларусі).

У закліку арганізатараў зазначаецца: «Расея працягвае ўводзіць свае войскі на тэрыторыю Беларусі! Гэтыя дзеянні ставяць пад пагрозу бяспеку Украіны, Польшчы, краін Балтыі і могуць быць планам акупацыі Беларусі! Мы хочам яшчэ раз падкрэсліць, што беларусы не хочуць вайны, тым больш – вайны з Украінай!»

Усіх ахвочых запрашаюць далучыцца.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]