Архіепіскап Якаў стане ганаровым грамадзянінам Беластока



Праваслаўны архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў стане ганаровым грамадзянінам горада Беластока.

Пра гэта паведаміў на адмысловай канферэнцыі прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Прэзідэнт падасць заяўку да старшыні Рады горада, якая ў гэтай справе будзе галасаваць 30 сакавіка – у 20-ю гадавіну намінацыі ўладыкі Якуба на біскупа Беластоцка-Гданьскай епархіі. Паводле Трускаляскага, архіепіскап на працягу дваццаці гадоў зрабіў шмат для праваслаўных вернікаў, але таксама для грамадскай супольнасці ўсіх хрысціянаў.

– Заслугі для нашай грамадскасці, для праваслаўнай грамадскасці – вельмі значныя. Каля 20 гадоў службы біскупам. Вялікая заслуга архіепіскапа таксама ў тым, што каталікі і праваслаўныя жылі тут у згодзе.

Архіепіскап Якаў ужо пацвердзіў, што прыме ганаровае грамадзянства Беластока. Праваслаўны ўладыка будзе 16-ым ганаровым грамадзянінам у гісторыі Беластока.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

[manual_related_posts]