Армейскія і народныя песні на фестывалі ў Гайнаўцы



На Падляшшы праходзяць паасобныя канцэрты ў рамках Гайнаўскіх дзён царкоўнай музыкі”.

У мясцовым амфітэатры выступіў менскі хор Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Ён прэзентаваў праграму, якую склалі армейскія і народныя песні.

11 траўня падчас апошняга, трэцяга, дня конкурсных праслухоўванняў 37 Міжнароднага фестывалю Гайнаўскія дні царкоўнай музыкіў мясцовым саборы Святой Тройцы хор праспявае праграму на царкоўную музыку. “Хоры, якія прыязджаюць на фестываль, прэзентуюцца таксама ў час паасобных канцэртаў”, – кажа дырэктар Гайнаўскага дома культуры Расціслаў Кунцэвіч:

Гэта такая традыцыя ад самага пачатку фестывалю. Пасля конкурсных выступленняў хоры збіраліся спачатку пры вогнішчы, пазней у амфітэатры. Будуць спяваць у Белавежы, у Асяродку лясной адукацыі. Гэта ўжо такое фальклорнае свята. Ведаем, што прыязджаюць сусветныя хоры і калектывы, якія ўмеюць спяваць царкоўную музыку, але і фальклор, і розную іншую.

У 17:00 у царкве ў Кляшчэлях выступіць хор Сынкавіцкай царквы Aksios. З 18:00 у Бельскім доме культуры пачнецца канцэрт менскага хору Фэст. У 20:30 у Асяродку лясной адукацыі Ягелоньскія каля Белавежы пройдзе Фальклорная бяседа”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара