Артур Касіцкі пакліканы ў Раду па справах самакіравання пры прэзідэнце



Рада па справах мясцовага самакіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Польшча з’яўляецца пляцоўкай для дэбатаў прэзідэнта Анджэя Дуды з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання.

У яе склад уваходзяць некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў мясцовага самакіравання розных узроўняў: ад ваяводскіх маршалкаў, старастаў, прэзідэнтаў гарадоў, бурмістраў і сельскіх старастаў, а таксама прадстаўнікі канцылярыі прэзідэнта Рэспублікі Польшча.

Падчас пасяджэння Рады ў чацвер (18 лістапада) для ўдзелу ў яе працы быў прызначаны маршалак Артур Касіцкі, які падкрэсліў, што гэта — вялікі гонар.

„Я хацеў бы падзякаваць прэзідэнту Анджэю Дудзе за прызначэнне ў Раду. Для мяне гэта выраз вялікага даверу і прыслухоўвання да патрэб жыхароў розных куткоў Польшчы. Я рады, што змагу выкарыстаць свой досвед у непасрэднай працы над прававымі рашэннямі для мясцовых органаў улады”, – падкрэсліў маршалак.

Паводле wrotapodlasia.pl