Украінская армія вызваліла Рубежнае



10366041_496176403844353_2070818573402005000_n

Сілавікі ўзялі пад кантроль перыметр Рубежнага на Луганшчыне і зачышчаюць горад ад сепаратыстаў, часткова блакавалі суседні Лісічанск, дзе была знішчаная значная група баевікоў, пашырылі зону кантролю вакол Луганскага і Данецкага аэрапортаў, узмацнілі кальцо вакол Горлаўкі і Данецка — паведміў каардынатар руху “Інфармацыйны супраціў” Дзмітры Тымчук.

У раёнах аэрапортаў пазіцыі сілавікоў былі абстраляныя з ракетных сістэм залпавага агню “Град”. З мінамётаў, стралковай зброі ўкраінскія вайскоўцы былі абстраляныя каля населенага пункту Прадцечына і на ўсходніх ваколіцах Арцёмаўска.

Самая складаная сітуацыя захоўваецца ў памежных раёнах (Успінка, Марыніўка, Дзякава) і каля гарадоў Данецк, Луганск, Попасна, Краснадон, Горлаўка.

svaboda.org