“Аўгустоўская аблава 1945”



“Аўгустоўская аблава 1945” – гэта загаловак новай публікацыі Інстытута нацыянальнай памяці і Дзяржаўнага архіва ў Сувалках.

Гісторыкі Барбара Баярын-Казберук і Тадэвуш Радзівановіч у сваё працы карысталіся архіўнымі дакументамі пра найбольшую аперацыю савецкіх войскаў супраць польскіх партызанаў пасля Другой сусветнай вайны. Падчас аперацыі расстралялі амаль 600 чалавек, пра пошукі якіх расказвае кніга.

Кажа суаўтарка Барбара Баярын-Казберук:

– Гэта вельмі поўны вобраз, перадусім намаганняў сем’яў і ўладаў, каб даведацца пра лёс ахвяр Аўгустоўскай аблавы, якія папросту зніклі са сваіх мясцовасцяў. Таксама ліст, які быў накіраваны да найвышэйшых тагачасных уладаў ці да інстытуцыі тыпу «Чырвоны крыж».

З дакументаў вынікае, што масавыя магілы расстраляных партызанаў знаходзяцца на ўсход ад Нёмана – на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Інстытут Нацыянальнай Памяці звярнуўся да ўладаў Беларусі і беларускіх гісторыкаў, каб дапамагчы знайсці гэтыя месцы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара