Баевікі сцягваюць сілы ў кірунку Марыупаля



Баевікі працягваюць перагрупоўку сіл, асабліва актыўна ў кірунку Марыупаля Данецкай вобласці і ў кірунку Бранкі – Стаханава Луганскай вобласці, піша ў Фэйсбуку Дзмітрый Тымчук з групы «Інфармацыйны супраціў».

Паводле ягоных слоў, усяго на гэтым напрамку засяроджана да 550-600 баевікоў, 15 танкаў, каля 25 ББМ, да 20 транспартных сродкаў, а таксама больш за 15 адзінак ствольнай артылерыі і 8 «вандруючых» установак РСЗА.

У сваю чаргу, міністар замежных справаў  Польшчы Гжэгаж Схетына лічыць, што санкцыі супраць Расеі павінны быць падрыхтаваныя загадзя і ўводзіцца аўтаматычна ў выпадку атакі на Марыупаль. Паводле кіраўніка польскай дыпламатыі, абмежавальныя меры могуць уключаць адключэнне Расеі ад сістэмы SWIFT, удар па банкаўскіх пераліках, эмбарга на экспарт вугалю і шмат іншых крокаў. Калі пачнуцца атакі на Марыупаль, „многае зменіцца, у тым ліку ў еўрапейскай і сусветнай палітыцы ў дачыненні да Расеі”, – лічыць Схетына.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота REUTERS