“Багаты вечар” дашкольнікаў



У Непублічным праваслаўным дзіцячым садку імя святога дзіцяткі Гаўрыіла прайшоў “Багаты вечар”. Гэта нагода паказаць бацькам мастацкія праграмы, якія адмыслова рыхтаваліся ўсімі прадшкольнымі групамі, а перш за ўсё – беларускім дашкольным калектывам “Лянок”.

“Мы гуляем, а пры нагодзе перадаем дзеткам нашу мову, абрады, звычаі,” – кажа настаўніца Марта Зінкевіч:

– Гэта традыцыя нашых продкаў адзначаць Запусты. Бо хутка пачатак Вялікага посту – перыяд спакою, малітваў, і да яго трэба падрыхтавацца. Мы кожны год рыхтуем такую імпрэзу, на якой спяваем, танцуем, бо мы вельмі любім нашу культуру.

У час мерапрыемства заспявала таксама салістка бельскага калектыву беларускай песні “Маланка” Святлана Кобус. Сцэнку на падляшскім дыялекце паказала група бацькоў наймалодшых дашкольнікаў.

 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара