Багдан Пашкоўскі: Верым, што ўрокі „польска-ярузэльскай вайны” прыдадуцца і беларусам



У 40-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы прадстаўнікі ўлады і грамадскасці Беластоку ўсклалі кветкі да помніка Ежы Папялушку і пад мемарыяльнай дошкай, прысвечанай „Ідэі Салідарнасці”, на вуліцы Суражскай.  

Значэнне польскіх угодак супраціву для Беларусі ацаніў падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:

– Жаданне свабоды, жаданне дэмакратыі, жаданне, каб шанаваліся правы чалавека, думаю супольнае для нашых народаў. Мы ўсведамляем, што ідэі, якія былі блізкія „Салідарнасці”, блізкія дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі. Думаю, што рэжым Лукашэнкі, нягледзячы на спробы абароніць сваю сістэмы, скончыцца ўпадкам аўтарытарнай сістэмы.

Значэнне польскага супраціву 40-гадовай даўніны для грамадзянскай супольнасці абазначыў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

– Ваеннае становішча было накіравана на тое, каб задушыць мары пра жыццё ў вольнай, незалежнай краіне. Нягледзячы на рэпрэсіі ўраду, апарату бяспекі, нам аднак удалося ператрываць. Дзякуючы гэтым падзеям, дзякуючы людзям, якія бралі ўдзел у гэтых падзеях, мы можам цешыцца са свабоды. Мы павінны пра гэта памятаць, перадаваць гэтыя веды маладому пакаленню.

Акрамя ўскладання кветак таксама запланавана прэзентацыя матэрыялаў супраціву «Салідарнасці» у Дзяржаўны архіве Беластока і імша памяці ў касцёле Св. Роха а 18-й вечара.

Беларускае Радыё Рацыя