Байцы тактычнай групы «Беларусь» вяртаюцца ва Украіну



Байцы тактычнай групы «Беларусь» намерваюцца змабілізавацца і вярнуцца да ўдзелу ў баявых дзеяннях за Украіну. Некаторыя з іх, хто да гэтага часу знаходзіўся ў краінах Еўразвязу, вяртаюцца да ўкраінскіх межаў.

Адзін з іх – баец з пазыўным «Зубр», як толькі даведаўся пра ўварванне Расеі ва Украіну, сабраў рэчы і выдзвінуўся ў бок Украіны.

– Зараз у фуры еду аўтастопам. Да Польшчы хачу дабрацца. Там мы збіраемся. Прачнуўся, паглядзеў навіны і зразумеў, што пара выдзвігацца. Быў здзіўлены, бо не чакаў такога. А тут поўнамаштабная вайна. Для мяне гэта безглуздзіца з боку Расеі. Для чаго гэта было ўсё развязана? Я думаю, што яны адназначна прайграюць у гэтай сітуацыі.

Тактычная група «Беларусь», якая з 2015 года ўдзельнічае ва ўкраіна-расейскай вайне на баку Украіны, налічвае некалькі дзясяткаў беларусаў. Прымалі ўдзел ў ключавых пераможных стратэгічных аперацыях украінскай арміі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]