Барбара Гаральчук выдала кнігу паэзіі „На парозі”



Барбара Гаральчук прэзентавала кнігу паэзіі „На парозі”.

„Вершы напісаны на мове маёй роднай вёскі Мокрае, што пад Бельскам”, – кажа аўтарка:

– Томік называецца „На парозі”. Я сабрала вершы рознай тэматыкі: пра Падляшша, пра каханне, пра Бога, пра жыццё і долю. Найбольш блізкая родная старонка. Гэта мая зямля, я тут нарадзілася, тут мае карані, мой вецер, маё сонца, мая мова, мае калегі, мае суседзі, мая сям’я, мой кот. Усё гэта звязана з гэтай зямлёй.

Творы на падляшскай мове напісаны на лацініцы і кірыліцы. Да кнігі, якую выдала Таварыства паэтаў Бельскай зямлі, далучаны дыск з запісам вершаў, якія пад музыку чытае аўтарка.

Прэзентацыі ўжо прайшлі ў Бельску і Орлі, а ў бліжэйшыя дні адбудуцца ў Боцьках і Беластоку.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя