“Басовішча” на афішах



Сёлета адбудзецца апошні фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Гэта будзе 30-ы па ліку фестываль, які ў апошні раз збярэ ў Гарадку людзей розных узростаў, каб паслухаць беларускую музыку.

Басовішча” – вялікая асобная старонка ў гісторыі нашай нацыянальнай музыкі. Хто вёў на працягу 30 гадоў летапіс фестывалю – можа напісаць цудоўную і цікавую кнігу. Напісаць пра тых, хто рыхтаваў фестываль, хто фінансаваў яго, хто на ім выступаў і перамагаў.

Штогод да фестывалю рыхтаваліся афішы. Яны розныя: арыгінальныя, вясёлыя, прыгожыя, яркія, смелыя. Над імі працавалі розныя мастакі і выдаўцы. Маляваў афішы і наш слаўны мастак Лёнік Тарасэвіч. Афішы “Басовішча” – гэта своеасаблівае мастацтва. І калі іх сабраць у адзін альбом – атрымаецца цудоўнае выданне “Басовішча”. Вось некаторыя з іх.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя