Бацькоўская рада дзіцячага садка №14: Мы супраць замены дырэктара, гэта страта для нас!



Па выніках конкурсу на пасаду дырэктара дзіцячага садка №14 у Беластоку выбраны новы працаўнік, а даўняя дырэктарка ўстановы, Люцыя Неміровіч, у хуткім часе страчвае свае паўнамоцтвы. Бацькі выхаванцаў садка плануюць знайсці шлях абскарджання такога рашэння. Кажа прадстаўніца бацькоўскай рады, Ганна Афанасьеў:

– Інфармацыя аб выніках, якія мы атрымалі адносна дырэктара нашага садку негатыўна здзіўляе, а таксама вельмі непакоіць. Таму што асоба, якая была шмат гадоў дырэктарам, з шматгадовым досведам, якая мела вялікую падтрымку не толькі сярод працаўнікоў, але і перад усім бацькоў. То з увагі на дырэктара мы так змагаліся, каб садок не яднаўся са школай. Працаўнікі таксама хацелі, каб Дырэктар засталася. Нам усім вельмі залежыць на гэтым. Гэты чалавек несамавіты! Каб сабраць такую добрую каманду, трэба мець талент.

Неразуменнем замены дырэктара ў дзіцячым садку №14 падзялілася і маці – спадарыня Кацярына з Менску:

– Дырэктар мне падабалася, таму што яна была выхавацелям у групе малодшай дачкі. Яна сустракала дзяцей, з ёй было пра што паразмаўляць.

У конкурснай камісіі прысутнічалі прадстаўнікі бацькоўскай рады садка, якія ад імя ўсіх бацькоў, аддалі свае галасы за Люцыю Неміровіч. Вядома, што сёння таксама адбываецца конкурс на пасаду дырэктара суседняй школы №4 імя Сібіракаў.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]