Батумі: акцыя салідарнасці з палітвязнямі



Цэнтр сталіцы грузінскай Аджарыі Батумі стаў месцам правядзення 28 лістапада адной  з самых вялікіх акцый салідарнасці з палітзняволенымі ў Грузіі. Акцыя сабрала каля 60 чалавек.

Пра сваю салідарнасць кажуць беларусы, што прыйшлі на акцыю:

– Нашы людзі там сядзяць і нам важна памятаць іх, не забываць, падтрымліваць іх. Ёсць людзі, якія жывуць у Беларусі. У такіх умовах яны не могуць выходзіць на акцыі. Нам важна паказваць, што мы не здаёмся, што мы падтрымліваем іх, каб яны працягвалі змагацца.

– Я хачу дадому. Няхай нас пусцяць у вольную Беларусь. Мне хочацца пабачыцца з роднымі. Адпусці краіну, сыдзі з пасады.

– Трэба падтрымліваць людзей, якія засталіся ў Беларусі, якія не могуць выходзіць на акцыі, для якіх гэта небяспечна. Трэба кожны дзень паказваць сваю рашучасць, што мы памятаем, што мы нязгодныя, што мы супраць. Нас нельга зламаць, не спыніць не стрымаць.

Удзельнікі акцыі выказалі сваю салідарнасць з палітзняволенымі, што сядзяць у беларускіх турмах, калоніях і на так званай „хіміі”. Таксама можна было пазнаёміцца з спісам тых людзей, што прызнаныя палітвязнямі і ўбачыць партрэты беларусаў, што знаходзяцца ў зняволенні.

Беларускае Радыё Рацыя