Батумі ў дождж падтрымаў Украіну



У грузінскай Аджарыі акцыя распачалася ў залеву. І ўсё роўна на плошчы Еўропы ў Батумі сабралася некалькі соцень чалавек. Сярод іх – актывісты з розных краін. Як грузіны, так і рускія, беларусы, украінцы.

Кажуць удзельнікі акцыі:

-Падтрымаць маральна, духоўна – усім, чым можам. Толькі нам пакуль не даюць шанец, каб мы фізічна дапамаглі. Але мы пастараемся. І гэта мы хочам сказаць свайму ўраду. Мы свабодныя людзі і хочам свабодна і мірна жыць: грузіны, украінцы, беларусы – усе постсавецкія краіны. Я на 100% упэўнены, што яны хочуць свабодна і мірна жыць.

-Мы хочам свабоды і міра. Асабліва ва Украіне. І ва ўсім свеце.

-Важна падтрымліваць Украіну, бо калі мы не выступім зараз разам з імі, далей прыйдуць на нашую зямлю, на зямлю Малдовы. Пуцін проста разбурыць увесь свет дзеля свайго ўласнага эга. Давайце будзем разам падтрымліваць адзін аднаго і быць разам да канца!

Пасля акцыі каля дому ўраду Аджарыі пачаліся затрыманні і сутычкі з паліцыяй, бо пратэстоўцы патрабавалі ад кіраўніцтва Аджарыі дзеянняў у падтрымку Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя