Бебжаньскі нацыянальны парк пасля пажару. Прырода вяртаецца да жыцця



Працэс аднаўлення прыроды ідзе пасля пажару ў Бебжаньскім нацыянальным парку. Леснікі і службы парку пры падтрымцы пажарных змагаліся са стыхіяй больш за тыдзень. Многім відам пагражала знікненне, уключаючы цецерука і вялікага плямістага арла. Тысячы грызуноў, рэптылій і земнаводных загінулі ў агні. На шчасце, агонь быў у асноўным павярхоўным, што дае надзею на хуткае аднаўленне экасістэмы, якую мы ўжо назіраем.

– Пажар у Бебжаньскім нацыянальным парку быў найбуйнейшай пажарнай аперацыяй ў Польшчы за многія гады. Я рады, што службы працавалі вельмі прафесійна, што спрыяла зніжэнню страт у натуральным асяроддзі. Мы атрымалі каштоўныя ўрокі на будучыню, – сказаў міністр навакольнага асяроддзя Міхал Вось.

Міністр навакольнага асяроддзя ўручыў ганаровыя ўзнагароды ахоўнікам парку, леснікам і пажарным-добраахвотнікам, якія ўдзельнічалі ў супрацьпажарнай аперацыі ў Бебжаньскай даліне, „За заслугі па ахове навакольнага асяроддзя і кіраванню воднымі рэсурсамі”.

Падчас сустрэчы выконваючы абавязкі дырэктара Бебжаньскага нацыянальнага парку  сімвалічна ўручыў чэк на 3 547 660 злотых з дзяржаўнага збору сродкаў для добраахвотных пажарных дружын.

Паводле прэс-рэлізу

Фота: Komunikat Prasowy Ministerstwa Środowiska

[manual_related_posts]