Беларусь і Польшча падпісалі дамову па ахове транспамежных вод
7 лютага ў Белавежы падпісалі пагадненне паміж урадам Польшчы і ўрадам Беларусі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання транспамежных вод.
Пагадненне падпісалі намеснік дзяржсакратара Міністэрства марской эканомікі і ўнутранага суднаходства Ганна Москва і намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Хмель.
Асноўная мэта пагаднення – абарона і рацыянальнае выкарыстанне памежных вод, агульных для Польшчы і Беларусі, павышэнне іх якасці, захаванне і аднаўленне водных экасістэм.
Пагадненне будзе рэгуляваць супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю ў транспамежных водах (таксама і на Аўгустоўскім канале), што будзе садзейнічаць сумеснаму планаванню, інвестыцыям і абслугоўванню, забяспечваць абмен інфармацыяй і развіццё турызму. Сумесныя дзеянні таксама будуць садзейнічаць паляпшэнню стану транспамежных вод, а таксама абароне ад паводак і прадухілення засухі.
Беларускае Радыё Рацыя