Беларусь і Польшча падпішуць дамову па ахове транспамежных вод
7 лютага ў Белавежы будзе падпісана пагадненне паміж урадам Рэспублікі Польшча і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання транспамежных вод.
Пагадненне падпіша намеснік дзяржсакратара Міністэрства марской эканомікі і ўнутранага суднаходства Ганна Москва і намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Хмель.
Пасля падпісання запланаваны брыфінг з прадстаўнікамі міністэрстваў абедзвюх краін.
Асноўная мэта пагаднення – абарона і рацыянальнае выкарыстанне памежных вод, агульных для Польшчы і Беларусі, павышэнне іх якасці, захаванне і аднаўленне водных экасістэм. Пагадненне будзе рэгуляваць супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю ў транспамежных водах (таксама і на Аўгустоўскім канале), што будзе садзейнічаць сумеснаму планаванню, інвестыцыям і абслугоўванню, забяспечваць абмен інфармацыяй і развіццё турызму. Сумесныя дзеянні таксама будуць садзейнічаць паляпшэнню стану транспамежных вод, а таксама абароне ад паводак і прадухілення засухі.
Беларускае Радыё Рацыя