Беларусь і Расея будуць узаемна прызнаваць штрафы за парушэнні ПДР



Беларусь і Расія будуць прызнаваць штрафы за парушэнні ПДР. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне № 98-рп ад 11 красавіка „Аб падпісанні Пагаднення паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб узаемным прызнанні і выкананні рашэнняў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях у галіне дарожнага руху”.

Дакументам прымаецца прапанова ўрада РФ аб узаемным прызнанні рашэнняў. Таксама Пуцін даручыў МУС Расеі пасля дасягнення дамоўленасці з беларускім бокам падпісаць адпаведнае пагадненне.

Такім чынам, пасля падпісання пагаднення беларускіх кіроўцаў змогуць прыцягваць за парушэнні, учыненыя ў Расеі, а расейскіх – у Беларусі. У першую чаргу гэта закране сродкі аўтаматычнай фіксацыі парушэнняў.

reform.by