Беларусь разарвала дамову аб рэадмісіі з Еўрасаюзам
Пасля некалькіх месяцаў крызісу з мігрантамі Беларусь выйшла з пагаднення з Еўрасаюзам аб рэадмісіі. 13 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале апублікавалі закон «Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу». Праект закону быў ухвалены ў першым чытаньні Палатай прадстаўнікоў 4 кастрычніка і тады ж зацьверджаны Саветам Рэспублікі.
Пагадненне паміж Беларуссю іЕўрасаюзам аб рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЕС без дазволу, падпісалі ў Бруселі 8 студзеня 2020 года. Яно прадугледжвала абавязак Беларусі прымаць нелегальных мігрантаў, якія патрапілі праз Беларусь у краіны ЕС і былі там затрыманыя. Беларусь перастала фактычна выконваць гэтае пагадненне з лета 2021 года.
