Беларус спрабаваў правесці 3 тысячы пачак цыгарэтаў



Супрацоўнікі Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі з Будзіска спынілі для праверкі каля польска-літоўскай мяжы грузавік з грузам дошак. Падчас праверкі, якой папярэднічала праходжанне рэнтгену, высветлілася, што нелегальныя цыгарэты былі схаваныя пад прычэпам.

Усяго было знойдзена 3 тысячы пачак беларускіх цыгарэт на суму каля 42 тысяч злотых.

Супраць 36-гадовага беларускага кіроўцы пачатая справа. Яму пагражае вялікі штраф.

podlaskie.kas.gov.pl