Беларус узначаліць у Кіеве Цэнтр дэмакратыі „Новая Еўропа”



Гэта арганізацыя, якая, сярод іншага, плануе рыхтаваць прапановы па зменах у заканадаўстве, а таксама адукацыйныя праграмы для прадстаўнікоў улады розных узроўняў і моладзі, дзеля ўкаранення замежнага досведу рэформаў ва Украіне.

Агулам жа поле сваёй дзейнасці Цэнтр бачыць яшчэ больш шырока, і мае некалькі накірункаў дзейнасці, распавядае выканаўчы дырэктар новастворанай грамадскай арганізацыі Ігар Шчэкарэвіч:

– Па-першае, гэта змены, рэформы ўнутры Украіны ў сувязі з той рэальнасцю пострэвалюцыйнай, якая існуе ва Украіне. Другі накірунак – гэта спрыянне дэмакратызацыі Беларусі, Расеі, самой Украіне, дапамога ў дэмакратызацыі ў Малдове. Таксма мы будзем займацца набліжэннем Украіны да ўступлення ў Еўрапейскі Звяз і НАТА.

Сярод заснавальнікаў Цэнтра дэмакратыі „Новая Еўропа” – ўкраінскі дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь. У хуткім часе пройдзе прэзентацыя грамадскай арганізацыі, таксама рыхтуецца яе інтэрнэт-старонка.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя