Беларус вёз у Польшчу кантрабандныя лекі
Падчас агляду ў „Нісане”, якім кіраваў 38-гадовы беларус, супрацоўнікі падляшскай Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі з Баброўнікаў, знайшлі 695 таблетак і ампул з лекамі.
Мужчына схаваў іх у некалькіх месцах, у тым ліку пад дываном і ў дзвярах машыны. Ацэначны рыначны кошт прэпаратаў і сродкаў, складае каля 3 тысяч злотых.
У сувязі са спробай кантрабанды супраць мужчыны ўзбуджана справа.
