Беларусам нагадалі пра Францыска Скарыну



Беларусам нагадалі пра Францыска Скарыну – іх гонар і велічную постаць. 2022 аб’яўлены ў Літве з нагоды 500-годдзя яго „Малой падарожнай кніжкі” годам Ф. Скарыны. 20 студзеня ў касцёлах 5 краін прайшлі святочныя набажэнствы з гэтай нагоды. У тым ліку ў Варшаве.

У самой Беларусі беларускаму першадрукару і гуманісту надаецца мала ўвагі, кажа ксёндз Вячаслаў Барок і гісторык Яўген Дудкін:

– Яшчэ шмат трэба, каб навукоўцы прысвяцілі ўвагу ўсяму даробку, які пакінуў Францішак Скарына. Гэта навуковая спадчына, спадчына літаратурная, спадчына ў выглядзе кнігадрукавання.

Вячаслаў Барок

– Колькі б не пісалі на афіцыйных святах пра Францыска Скарыну, як Беларусь была расейскамоўная пасля савецкага перыяду, так яна ёй і застаецца. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны зачынена, зараз адсутнічае і праспект Францішка Скарыны.

Яўген Дудкін

Для тых, хто жадае больш ведаць пра беларускага гуманіста, першадрукара Францыска Скарыну, сёння, 23 студзеня, а 17.30 па беларускім часе прагучыць публіцыстычная перадача “Мы бачым”, у Польшчы – на 2 гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]