Беларуска-польскую мяжу па-ранейшаму штурмуюць нелегалы



7 лютага з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 12 чалавек. Як паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў, сярод іх былі шасцёра грамадзян Ірака і трое грамадзян Емена.

Таксама мінулай ноччу да мяжы падышла група з 30 чалавек. Пад раніцу дзевяць з іх паспрабавалі перасячы мяжу — іх затрымалі. Гэта былі восем грамадзян Егіпта і адзін сірыец. Польскія памежнікі падкрэсліваюць, што гэтыя людзі прыляцелі ў Беларусь з Расеі.

[manual_related_posts]