Беларуска з Варшавы арганізуе курсы кінатэрапіі



Беларусы гэта вельмі творчы і крэатыўны народ. Чарговы доказ гэтага- беларуская актывістка Аня Мацкевіч, якая нават пасля вымушанай эміграцыі з Беларусі працягвае удзельнічаць у грамадскім жыцці беларусаў, і дапамагаць людзям. Аня па прафесіі музыка, але ў вольны час яна займаецца кінатэрапіей– паказвае беларусам, якія зехалі з краіны пратэстнае кіно, і пасля прагляду аналізуе псіхічны стан кожнага з іх. Рэзультаты- больш, чым пазітыўныя.

Актывістка распавяла нашаму радыё пра падрабязнасці такога лячэння фільмамі:

– Гэта адзіны з маіх праектаў, кінатэрапія. Мы там паказваем рознае беларускае пратэснае кіно, у нас ёсць тэрапеўтка- Вольга Сарока, якая нам дапамагае глядзець гэтае кіно з пункту гледжання тэрапіі, як мы можам выкарастаць гэта для сваёй псіхікі, што мы з гэтага можам узяць да сябе. Таксама часам аўтары далучаюцца да абмеркавання. Гэтае мерапрыемства адбылася ўжо два разы і мы будзем працягваць.

РР: У агульных рысах, што такое ўвогуле кінатэрапія?

– Напрыклад ёсць арттэрапія, тэрапія музыкай, тэрапія спевам. У нас тое самае, але тэрапія фільмамі. Сэнс у тым, каб падчас прагляду кіно гледачы заўважалі ў сябе нейкія рэакцыі і ўнутраныя станы. Пасля прагляду яны могуць задаць пытанні да нашай тэрапеўткі, уключыць унутраную рэфлексію- «а што здарылася? А чаму менавіта гэта было для мяне вельмі важна? А чаму напрыклад наадварот- гэта мяне не кранула?» І праз гэтую рэфлексію, праз якую таксама нас праводзіць нашая тэрапеўтка, чалавек можа адказаць сябе на вельмі сапраўды важныя пытанні.

РР: Для каго можа спатрэбіцца такая тэрапія?

– Я ўпэўнена, што па-першае для людзей, якія ўцеклі з Беларусі, для людзей, якія былі ўвесь час не ў Беларусі, але вельмі спачуваюць ці адчуваюць нейкую віну за тое, што яны не былі там у патрэбны момант. Таксама мы датыкнуліся тэмы дамовага гвалту, гэта будзе вельмі карысна для тых людзей, якія праз гэта прайшлі, таму я лічу, што гэта важна. Можа не для кожнага беларуса, але для большасці. Мы сабралі вялікую бібліятэку, і кожны знайдзе нешта для сябе.

РР: Ці кінатэрапія ўвогуле папулярная на свеце?

– Я думаю, што кінатэрапія як з’ява цяпер адбываецца такім чынам, што людзі самі аглядаюць, і нешта для сябе разумеюць. Думаю, што гэта вельмі пунктоўна распаўсюджана. Людзі нават не заўсёды разумеюць, што гэта кінатэрапія, калі яны проста ўдому аглядаюць нейія фільмы, і нешта змяняецца ў іх унутраным свеце. Мы ў сваю чаргу ўжо зрабілі свядомую кінатэрапію, каб людзі ведалі, што гэта такое.

   

Па словах Ані, заняткі кінатэрапіяй вельмі карысна ўплываюць на псіхічны стан людзей, а для ёй самой гэта адна з формаў самарэалізацыі і дапамогі людзям.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя