Беларускамоўны садок у Беластоку ўрачыста праводзіў навучальны год



У дзіцячым садку з беларускай мовай навучання №14 Беластока прайшоў дзіцячы фэст на завяршэнне навучальнага году.

Уражаннямі падзялілася маці адной з выхаванак садка, якія нядаўна пераехалі з Беларусі, спадарыня Кацярына:

Гэта свята вельмі важнае для дзяцей і для бацькоў. Бацькі могуць разам пабавіцца з дзецьмі, такое свята аб’ядноўвае. Канешне ў Беларусі такога не было. Нават калі дзеці рыхтавалі нейкія выступы, то гэта было не тое, гэта было не так шчыра. Толькі ў Польшчы старэйшая пачала вывучаць беларускую мову.

Паводле дырэктаркі садка № 14 Люцыі Неміровіч, беластоцкая ўстанова з 1995 года выпускае як мінімум дзве групы дзетак штогод. Садок валодае ўсім неабходным выхаваўча-метадычным матэрыялам для вывучэння беларускай мовы і гатовы прымаць дзяцей з Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]