Беларуская дыяспара ў Беластоку разам з украінскімі аднадумцамі зладзілі акцыю памяці (абноўлена)



Беларуская дыяспара ў Беластоку разам з украінскімі аднадумцамі правялі ля сценаў Консульства Беларусі ў Беластоку акцыю памяці загінулых беларускіх і украінскіх змагароў за Незалежнасць. Акрамя 10 забітых беларускіх мужчын пасля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, яшчэ шэсць чалавек з Беларусі аддалі сваё жыццё на вайне ва Ўкраіне.

Фрагменты выступаў удзельнікаў акцыі можна паслухаць тут:

Прысутныя прадстаўнікі Украіны казалі пра тое, ўсе загінулыя ў вайне, будуць ушанаваны. Беларуская дыяспара вырабіла банер з фотаздымкамі 6 загінуўшых беларусаў на вайне. Банер будзе размешчаны ля Кансулята як напамін пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі, які дапусціў войскі РФ на тэрыторыю Беларусі.

Слова ўзяў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа са словамі салідарнай беларуска-ўкраінскай падтрымкі і заклікам да далейшага змагання за беларускую справу і сапраўдную вольнасць Украіны.

Яўген Вапа

На мітынг упершыню прыходзяць беларусы, якія ведаюць толькі ўдзел у беларускіх мітынгах. Яны прыемна здзіўлены, што няма пільнага сачэння і паліцыя проста назірае за свабодным сходам жыхароў Беластоку.

Крысціна з Украіны стала пастаяннай удзельніцай акцый у Беластоку і спявае для прысутных украінскія песні.

Спявае дзяўчынка Крысціна з Харкава

Уцекачка з Украіны ўспомніла ўсіх, хто змагаецца за Украіну і адзначыла, што віны беларусаў у нападзе Расеі яны не бачаць. Гучыць чарговы заклік даць Украіне зброю. Гэта адзіны шлях да падтрымкі краіны.

Выступае ўкраінская эмігрантка Аксана
Плакат з імёнамі загінулых беларусаў на вайне

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]