Беларуская этнаграфія ў Варшаве



Мы радыя запрасіць вас на першую свайго кшталту вечарыну традыцыйных сацыяльных танцаў! Гэта – вечарына-варштат, прысьвечаная да культуры і этнаграфіі Беларусі.

Вы далучыцеся да шчыльнае і вяселае суполцы, вывучыце аўтэнтычныя танцы беларусаў, натанчыцеся досыць, спальваючы тысячы калорый, пазнаеміцеся з аднадумцамі, а таксама даведаецеся пра сувязь гэтых танцаў з сацыяльным, сэксуальным (16+) і палітычным жыццем Беларусі этнаграфічнага перыяда. 

Прыходзьце 9 траўня а 19:00 ў Беларускі Дом па адрэсе ul. Wiejska, 13/3 (дамафон 3).

Заняткі пройдуць на беларускай мове.

Прыводзьце сяброў і калег, каб зрабіць гэтую імпрэзу яшчэ больш цікавай, файнай і карыснай для вашае суполкі!

Запіс абавязковы на адрас [email protected] (пазначаем – беларускі танец)

Да сустрэчы на хвалях добрага настрою!