„Беларуская народная вопратка” ў Цеханоўцу



„Беларуская народная вопратка” – выстава пад такой назвай адкрылася ў „Музеі сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцу”.

Строі паходзяць з калекцыі „Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту”. Выстава з’яўляецца адным з мерапрыемстваў, якія адбываюцца дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву музеяў:

– У нас прадстаўлены строі з ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Агулам у нас прадстаўлена 17 жаночых строяў і 10 мужчынскіх, а таксма некаторыя элементы і пераходныя варыянты. 

Кажа дырэктар Дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Маршаўкоўскай управы ў Беластоку Анатоль Вап:

– Людзі пазнаюць іншую культуру і ўжо думаюць інакш – больш шырэй, адкрыта, з’яўляюцца новыя ідэі. Гэта супрацоўніцтва важнае ў галіне эканомікі, культуры ды іншых сферах. 

Выстава адкрылася ў сядзібе „Музея сельскай гаспадаркі ў Цеханоўцу” па вул. Палацавая 5.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя