Беларуская песня на сцэнах Падляшша



У Бельскім доме культуры перад шматлікай публікай ды конкурснай камісіяй паказалі сябе амаль 30 выступоўцаў. “Я рада, што ўдалося мне так шматбакова выступіць – я спявала з калектывам “Маланка”, а таксама са сваімі дочкамі ды сольна, – кажа Лідзія Маліноўская. – Што цікавае,  акампаняваў мне Сяргей Лукашук на гуслях”.

Лідзія Маліноўская:

– Гэты інструмент трэба паказаць, ён новы. Даўным даўно выкарыстоўваўся гуслярамі. Трэба вярнуць яго на сцэну. Калі спяваеш шмат гадоў, то свой рэпертуар маеш у сэрцы і ў душы. Так што не трэба рыхтавацца да выступу вельмі доўга.

Сённа, 5 лютага, у Падляшскай Оперы ў Беластоку пройдуць чарговыя раённыя конкурсныя выступы. Пачатак ў 14 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара