У Сямятычах прагучала “Беларуская песня”



У Сямятыцкім цэнтры культуры прайшоў раённы агляд у рамках фестывалю «Беларуская песня». Гэлена Датчук з калектыва «Nowina» адзначыла нашаму радыё, што наогул яе прыцягвае да такіх песень:

– Прыцягвае нас тое, што паказваем гэта людзям. Мы вяртаемся да каранёў, шукаем песень, якія калісьці спявалі на нашых тэрыторыях, на нашых вёсках. Вядома, мы не спяваем на літаратурнай беларускай мове, а толькі на гаворцы, на якой гавораць у нашых вёсках.

Пасля завяршэння конкурснай часткі мерапрыемства выступіў госць – калектыў «Гасцінец» з Гародні. А чарговы раённы агляд у рамках «Беларускай песні» пройдзе ў Дуброве Беластоцкай ужо сёння, 25 студзеня. Пачатак а 14-й.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара