Беларуская прастора LinX у Батумі
24 дні таму
У грузінскім Батумі у самым цэнтры старога горада адкрылася прастора пад назваю LinX, куды можа прыйсці любы жадаючы папрацаваць за сваім кампутарам.

Пра адкрыццё такога бізнесу ў Грузіі распавядае заснавальнік прасторы Мікіта Маханькоў:
-Для малога бізнеса тут 1% падатку. Напэўна, гэта самы нізкі працэнт, які я сустракаў. Ніжэй ўжо няма куды. Тут усё зроблена для таго, каб людзі маглі рэалізаваць свае амбіцыі.
Па словах Мікіты, да іх прыходзяць людзі з розных сфераў:
-Прыходзяць усе, каму патрэбнае адасабленне, каму патрэбны інтэрнет. Гэта праграмісты, дызайнеры і тыя, хто хоча пагуляць у гульні.
Беларусы, што жывуць у Батумі, таксама ладзяць у гэтам каворкінгу свае моўныя сустрэчы.





Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]