Беларуская – самая папулярная сярод моваў меншасцяў Падляшша
На Падляшы самай папулярнай мовай меншасці ў школах з’яўляецца беларуская. Сярод чатырох моваў меншасцяў, якія маюць магчымасць вывучаць дзеці ў Падляшскім ваяводстве, беларускую мову вучаць найбольш вучняў.
Нягледзячы на дэмаграфічныя праблемы, колькасць ахвотных вывучаць родную мову застаецца на сталым роўні, кажа ўпаўнаважаная дырэктара Аддзялення развіцця адукацыі Кураторыі асветы ў Беластоку, Эльжбета Камінская:
– У мінулым годзе было 3909 вучняў – гэта складае 2,9% ад усіх вучняў. Калі размова ідзе пра беларускую мову, то гэта найбольш папулярная мова нацыянальных меншасцяў у нашым ваяводстве.
Найбольш дзяцей вывучаюць беларускую мову ў Гайнаўскім і Бельскім паветах. Сакольскі – гэта толькі дзве пляцоўкі, дзе могуць вывучаць родную мову.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя