Беларуская школьная вечарына ў Нарве
Беларускай вечарынай школа ў Нарве падвяла мастацкія дасягненні года. „Захаваць у памяці” – пад такой назвай адбылося мерапрыемства, у час якога вучні мясцовай школы паказалі беларускамоўныя сцэнкі.
Гэтае мерапрыемства мае ўжо амаль 20-гадовую традыцыю, кажа яго ініцыятарка і арганізатарка настаўніца Ніна Абрамюк.
– На сцэне ўжо выступаюць дзеці, бацькоў, якіх я некалі вучыла. Яны вельмі актыўныя. Можна ўсё гэта пабачыць на гэтых стэндах. Я проста зазірнула ў мінулае, каб яны маглі паглядзець, што яны рабілі, каб успамніць тое, што калісьці адбывался ў гэтай школе. І гэта мяне радуе і цешыць, што іх дзеці ідуць той самай дарогай. І калі мы пасеем добрым зернем, то і маем добры ўраджай.
Мерапрыемства „Захаваць у памяці” адбылося дзякуючы падтрымцы бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі