„Беларускі абрад на сцэне”



На Беласточчыне пачаўся ХХIV фестываль „Беларускі абрад на сцэне”. Свае пастаноўкі паказалі падляшскія калектывы з доўгай традыцыяй, а таксама вучні, якія самі пачалі вывучаць беларускую мову. Дзякуючы такім мерапрыемствам школьнікі таксама знаёмяцца з беларускай культурай. Кажа настаўніца беларускай мовы ў Нарве, Ніна Абрамюк:

Гэта дзеці, для якіх беларуская мова – гэта мова, якую яны пачулі ў мяне ў школе. З некаторымі я працую першы год. Гэта дзеці розных нацыянальнасцей і рознага веравызнання. Але яны хацелі пабачыць, як гэта выглядае. І праз гульню яны знаёмяцца з беларускай мовай, са звычаямі, традыцыямі.

Сёлета беларускія калектывы выступяць таксама ў іншых мястэчках Падляшша: у Гайнаўцы, Бельску Падляскім і Грабаўцы.

Фестываль „Беларускі абрад на сцэне” ладзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі