Беларускі Diesel Art



Мастакі з арт-групы “Жалезны воўк” (Наваполацк) сумесна з Беларускім гістарычным таварыствам (Беласток) ладзяць у Беластоку мастацкі пленэр ды майстар-класы

Тэма пленэра – вядомыя беларусывынаходнікі, навукоўцы ды Diesel Art.

Кажа лідар арт-групы “Жалезны воўк” Андрэй Мікалаеў:

Усё, што тычыцца гісторыі Беларусі: навука, тэхніка, людзі, навукоўцы, вынаходнікі і г. д. Мы дадалі стыль тэхнічнай фантастыкі – Diesel Art

Карціны, намаляваныя падчас пленэру і не толькі, мастакі спадзяюцца прадставіць на адмысловай выставе ў сталіцы Падляшша восенню.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара