Беларускі Дом ладзіць Калядную Ялінку



Беларускі Дом ладзіць Калядную Ялінку ў суботу 18 снежня, а 12:00 і раздачу падарункаў для беларускіх дзяцей з рэпрэсаваных сем’яў, якія цяпер жывуць у Польшчы.

У праграме:

– інтэрактыўны спектакль „Святочнае падарожжа ў пошуках Каляднай Зоркі”. З удзелам прафесійных артыстам беларускіх тэатраў

– вясёлыя конкурсы (загадкі, малюнкі, вершы, майстар-клас па вырабе святочных упрыгожанняў і інш.)

– уручэнне падарункаў і фотасесія са Святым Мікалаем 

– віншаванні ад дзетак і бацькоў

– святочны пачастунак

– дыскатэка для ўсёй сям’і
Акцыя адбудзецца ў Беларускім Доме (вул. Крынічная, 6).

Беларускі дом атрымаў каля 500 калядных падарункаў для беларускіх дзяцей у Польшчы ад Rotary Club. Частку падарункаў перададуць дзецям у Варшаве, а астатнія – паедуць у Беласток.