Беларускі дом у Варшаве адзначае 10-годдзе



З гэтай нагоды яго арганізатары звярнуліся да беларускага грамадства:

Нягледзячы на ​​тое, што нагода для святкавання вартая, ў Беларусі па дадзеных цэнтра па правах чалавека „Вясна” цяпер знаходзіцца каля 685 палітвязняў, таму мы вырашылі не рабіць афіцыйнага святкавання нашага 10 -годдзя з тортам, вечарынкай і бурбалкамі. Замест гэтага ў нядзелю, 26 верасня, мы арганізавалі Вялікі дабрачынны матч у Беластоку (горадзе, які злучае Беларусь і Польшчу), матч, арганізаваны на карысць рэпрэсаваных беларусаў, палітвязняў і іх сем’яў.

Дзесяцігоддзе дзейнасці – добры час для падвядзення вынікаў, гэта час, калі істотна змяніліся і мы самі, і беларускае грамадства, і наша краіна – Беларусь. Калі ў 2011 годзе пасля падзей Плошчы 2010, у сувязі з рэпрэсіямі супраць нас мы ўцяклі ў Польшчу, мы пачалі думаць як дапамагчы тым, хто 10 гадоў таму застаўся па той бок польска-беларускай мяжы ў Лукашэнкаўскай турме. Тады праз сумесныя дзеянні нас – палітычных беларускіх эмігрантаў і прыязных палякаў 26 верасня быў заснаваны Беларускі дом.

З гэтай важнай нагоды мы хацелі падзякаваць усім за падтрымку і плённае супрацоўніцтва нашым партнёрам, у тым ліку старшыні Роберту Тышкевічу, Міністру Міхаілу Дворчыку, дэпутату Радаславу Сікорскаму, маршалку Малгажаце Марыі Гасеўскай, дэпутату Анджэю Галіцкамуі, Роберту Бэдроню, Томашу Франкоўскаму, Рафалу Тшаскоўскаму, Міхалаілу Шчэрбе, Аляксандру Мілінкевічу, Андрэю Саннікаву, Фонду «Свабода і дэмакратыя», Фонду «Салідарнасць» і іншым  прыхільнікам за гэтыя 10 гадоў.

Жыве Беларусь! Незалежная, свабодная і дэмакратычная. За нашу і вашу свабоду!