Беларускі Фэст „І там жывуць людзі” вяртаецца



Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы сардэчна запрашае на Беларускі Фэст “І ТАМ ЖЫВУЦЬ ЛЮДЗІ”.

30 жніўня мерапрыемства пройдзе ў Макаўцы, што ў гміне Нараў, пачатак у 15.00.

У праграме:

-выступы калектываў: АНІМАТО, МАКСІМ, „Давід Шымчук Бэнд”, „РОДНЫ КУТ”; 

-крама з беларускай літаратурай, сувенірaмі і рукадзеллем;

-конкурсы з прызамі

Арганізатар фэсту: Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы, вул.3 Мая 42, 17-200 Гайнаўка.

Партнёры: улады гміны Нараў, Гмінны асяродак культуры ў Нарве.

Паводле прэс-рэлізу