Беларускі фэст “Крыначка” ў Гайнаўцы
У гайнаўскім амфітэатры прайшоў беларускі народны фэст пад загалоўкам “Крыначка”. Мерапрыемства прымеркаванае да святкавання трэцяга дня Пяцідзясятніцы. Паводле Васіля Сегеня з Беларускага грамадска-культурнага таварыства, такім чынам у гарадах прадаўжаецца традыцыя святочных сустрэч пры песнях, што калісьці адбывалася ў вёсках на лавачках:
– Такога тыпу мерапрыемствы, я думаю, даюць магчымасць пажыць маладым так, як жылі іх дзяды. Нашы бацькі, магчыма, таксама яшчэ спявалі на лавачках, выходзілі, сустракаліся. Былі народныя танцы, забавы, спевы. А гэта вось такі сучасны варыянт таго, што раней было на вёсках.
На гайнаўскай сцэне паказалі сябе 14 калектываў, у тым ліку “Гарадніца” з Беларусі. Арганізтарамі мерапрыемства выступаюць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды Гайнаўскі дом культуры.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара