Беларускі фэст у Мілейчыцах



Беларускія рытмы прагучалі ў Мілейчычах. Перад мясцовай святліцай прайшлі канцэрты беларускіх музычных калектываў у рамках «Беларускага фэсту». Сярод выканаўцаў былі між іншым калектывы з розных раёнаў Беласточчыны. «Свой выступ лічым удалым, нягледзячы на тое, што час жніва паўплываў на невялікую наведвальнасць», — кажа Гэлена Шчыгаў з калектыву «Аморфас», што з Сямятыч:

— Мы тут выступаем ужо другі раз. Калі мы першы раз спявалі, гэта было ў школе і было вельмі шмат людзей. І сёння тут сонца грае як шалёнае і крыху менш публікі. 

Апрача выканаўцаў з Беласточчыны выступіў таксама калектыў «Багач» з Менска. Галоўным арганізатарам «Беларускага фэсту» ў Мілейчычах было Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя