Беларускі фэст у Праневічах



Вакальна-харэаграфічны ансамбль “Белы Птах”, заснаваны ў 2007 годзе, на базе Палаца культуры Мінскага трактарнага завода пабываў на Падляшшы. Калектыў выступіў з беларускай музычнай праграмай на беларускім фэсце ў Праневічах, якія ў гміне Бельск Падляшскі. «Мы прывіталіся з публікай незвычайнай песняй, » — кажа хормайстар калектыву Максім Лейша:

— Гэта песня была напісана сёлета. Беларускі кампазітар Фёдар Жыляк напісаў гэты твор. І гэта — гімн Мінскага трактарнага завода, песня-услаўленне пра нашы трактары, якія, мабыць, таксама далі жыццё «Беламу птаху». Вельмі прыемна зноў выступаць тут. Мы ўжо дзявяты год прыязджаем на Беласточчыну.  

Канцэрт прайшоў на панадворку мясцовага Цэнтра культуры. Апрача госці з Беларусі паказала сябе яшчэ пяць калектываў з Беластока, Сямятыч і Чыжоў. Галоўныя арганізатары мерапрыемства – Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды Гміна Бельск Падляшскі.  

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара